Конференция в Минске

26 сакавіка 2021 г. на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшла Міжнародная навуковая канферэнцыя “Рыжскі мірны дагавор у лёсах народаў Усходняй і Цэнтральнай Еўропы”. Яна была прымеркавана да 100-годдзя падпісання Рыжскай дамовы. Удзел у канферэнцыі прынялі аўтарытэтныя спецыялісты па праблематыцы савецка-польскіх адносін з Беларусі, Расіі, Польшчы. Кафедру ўсеагульнай гісторыі ГДУ імя Ф. Скарыны на канферэнцыі прадстаўлялі прафесар М. М. Мязга і прафесар Р. Р. Лазько. М. М. Мязга на плянарным пасяджэнні канферэнцыі прадставіў даклад, які быў прысвечаны характарыстыцы ролі польскай гістарычнай навукі ў працэсе станаўлення Польскай дзяржавы пасля 1918 г. Р. Р. Лазько выступаў у якасці мадэратара адной з секцый і выступіў з дакладам, у якім прааналізаваў наступствы Рыжскага дагавора для Беларусі і Усходняй Еўропы.