Гомельскі музей ваеннай славы

24 сакавіка 2021 г. студэнты групы ЛЗ-13 разам з прафесарам М. Мязгой наведалі Гомельскі музей ваеннай славы. Знаёмства з матэрыяламі музея дазволіла студэнтам паглыбіць свае веды па вучэбнай дысцыпліне “Беларусь у міжнародных адносінах навейшага часу”. Яны змаглі ўбачыць шматлікія рэчы, якія ілюстравалі міжнародныя падзеі, што адбываліся на тэрыторыі Беларусі.