Міжнародная навуковая канферэнцыя “Рыжскі дагавор і нацыянальныя інтарэсы Беларусі”

11 сакавіка 2021 г. у ГДУ імя Ф. Скарыны адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя “Рыжскі дагавор і нацыянальныя інтарэсы Беларусі”. Яна прымеркавана да 100-годдзя названай гістарычнай падзеі, якая мае надзвычай важнае значэнне ў гісторыі беларускага народа. У дадзенай канферэнцыі, арганізатарам якой выступіла кафедра ўсеагульнай гісторыі ГДУ імя Ф. Скарыны, прынялі ўдзел больш за трыццаць аўтарытэтных даследчыкаў з Беларусі, Польшчы, Расіі. Сярод іх 12 дактароў і 16 кандыдатаў гістарычных навук. Прадстаўлены буйныя навуковыя цэнтры трох дзяржаў, у якіх вядзецца актыўнае вывучэнне міжнародных адносін міжваеннага перыяду. Гэта ўніверсітэты Масквы, Варшавы, Мінска, Санкт-Пецярбурга, Торуні, Смаленска, Бранска, Брэста, Гродна. Прадстаўленыя ў праграме канферэнцыі даклады ахопліваюць шырокі комплекс навуковых праблем, звязаных з Рыжскім дагаворам, міжнароднымі адносінамі ва Усходняй Еўропе. Арганізатарамі да пачатку канферэнцыі выдадзены зборнік навуковых артыкулаў яе ўдзельнікаў.