“Вехі Перамогі”
28 лістапада 2025 г. у Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Вехі Перамогі”. Яе арганізатарам разам ГДУ імя Ф. Скарыны выступіў Гомельскі абласны музей ваеннай славы. У ліку ўдзельнікаў канферэнцыі гісторыкі, музейныя супрацоўнікі, студэнты з Беларусі і Расіі. Да ўдзельнікаў канферэнцыі з прывітальным словам звярнуліся прарэктар па бяспецы, рэжыму і кадрах ГДУ імя Ф. Скарыны Аркадзь Куксо, дырэктар Гомельскага абласнога музея ваеннай славы Артур Карчэўскі, прадстаўнік Рускага дома ў Гомелі Арцём Сакоўскі. На пленарным пасяджэнні канферэнцыі былі заслуханы даклады, якія прадставілі дэкан факультэта гісторыі і міжкультурных камунікацый Станіслаў Чаропка, пракурор Гомельскага раёна Аляксандр Шынкароў, загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі Мікалай Мязга, намеснік дырэктара Гомельскага абласнога музея ваеннай славы Канстанцін Мішчанка. У іх знайшлі адлюстраванне пытанні ўзнікнення Другой сусветнай вайны, ваенных падзей і нацысцкай палітыкі генацыду на Гомельшчыне. Затым работа канферэнцыі была працягнута ў секцыях. У ходзе канферэнцыі адбылася прэзентацыя праекта “Гомельшчына партызанская”, які падрыхтавала Гомельская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна.












