Канферэнцыя ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.

20–21 лістапада 2025 г. у ГрДУ імя Янкі Купалы адбылася ўжо чацвёртая міжнародная навуковая канферэнцыя “Беларусь у кантэксце сусветнай гісторыі: асоба, грамадства, дзяржава”. Кафедра ўсеагульнай гісторыі ГДУ імя Ф. Скарыны на названай канферэнцыі прадстаўлялі загадчык кафедры прафесар Мікалай Мязга, дацэнты Алена Дуброўка (завочна) і Сяргей Жыхараў (завочна). Мікалай Мязга прыняў удзел у працы секцыі, у рамках якой разглядаліся палітычныя працэсы і эканамічная мадэрнізацыя Беларусі ў кантэксце сусветных працэсаў. У рамках гэтай жа секцыі прадставілі свае даклады Алена Дуброўка і Сяргей Жыхараў. Мікалай Мязга стаў таксама адным з удзельнікаў Міжнароднага навукова-метадычнага форуму па праблемах вывучэння і выкладання гісторыі краін Азіі і Афрыкі. У канферэнцыі прынялі ўдзел больш ста вядомых навукоўцаў з Беларусі і Расіі.