Рэспубліканскі семінар «Асаблівасці выкладання вучэбнага прадмета “Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі” ў 11 класе»

24 кастрычніка 2025 г. адбыўся рэспубліканскі семінар «Асаблівасці выкладання вучэбнага прадмета Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі ў 11 класе». Ён быў арганізаваны для настаўнікаў нашай краіны ДУА «Акадэмія адукацыі» і меў на мэце абмеркаванне актуальных пытанняў выкладання новай вучэбнай дысцыпліны ў школе. На семінары аўтарскі калектыў вучэбнага дапаможніка «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі» для 11 класа прадстаўляў загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі д. г. н. прафесар Мікалай Мязга. Ён пракаментаваў палажэнні вучэбнага дапаможніка, засваенне якіх можа прадстаўляць складанасць для вучняў, спыніўся на найбольш важных аспектах вучэбнага матэрыялу ў плане іх трактоўкі ў сучаснай гістарычнай навуцы і ў рамках дзяржаўнай гістарычнай палітыкі. Абмяркоўваліся метадычныя падыходы да выкладання вучэбнай дысцыпліны, эфектыўнасць навучальнага дапаможніка ў фарміраванні грамадзянскай пазіцыі школьнікаў.