Міжнародная навуковая канферэнцыя “Дыскусійныя пытанні гісторыі міжнародных адносін і дыпламатыі: сучасныя погляды і падыходы”.
16-17 кастрычніка 2025 г. у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі адбылася міжнародная навуковая канферэнцыя “Дыскусійныя пытанні гісторыі міжнародных адносін і дыпламатыі: сучасныя погляды і падыходы”. У абмеркаванні актуальных пытанняў гісторыі і тэорыі міжнародных адносін прынялі ўдзел вядомыя спецыялісты па названай праблематыцы з Беларусі, Расіі, Азербайджана. Факультэт гісторыі і міжкультурных камунікацый ГДУ імя Ф. Скарыны быў прадстаўлены на канферэнцыі загадчыкам кафедры ўсеагульнай гісторыі д. г. н. прафесарам Мікалаем Мязгой і дацэнтам той жа кафедры, к. г. н. дацэнтам Аленай Дуброўка. Таксама ў рабоце канферэнцыі прыняў удзел д. г. н. прафесар Рыгор Лазько. Мікалай Мязга выступіў з дакладам на плянарным пасяджэнні канферэнцыі, у якім выявіў асаблівасці фарміравання Версальскай сістэмы міжнародных адносін у Цэнтральна-Усходняй Еўропе. Рыгор Лазько і Алена Дуброўка ахарактарызавалі, адпаведна, уплыў Рыжскага дагавора на гістарычны лёс Беларусі і бачанне палітычнай элітай Вялікабрытаніі месца Польшчы ў еўрапейскай палітыцы 1930-х гг.












