Віктарына да Дня народнага адзінства
17 верасня стартавала віктарына, прысвечаная дзяржаўнаму святу Дзень народнага адзінства. Яна была падрыхтавана кафедрай усеагульнай гісторыі. Удзельнікі віктарыны маюць магчымасць папоўніць свае веды аб падзеях, якія заклалі гістарычны падмурак самага маладога дзяржаўнага свята Беларусі. Актыўны ўдзел у віктарыне прынялі і студэнты факультэта гісторыі і міжкультурных камунікацый. Адкрыццё мерапрыемства для студэнтаў факультэта адбылося ў чытальнай зале корпуса № 2 нашага ўніверсітэта. Да прысутных з прывітальным словам звярнуліся прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце ГДУ імя Ф. Скарыны Дзмітрый Хадановіч, дэкан факультэта гісторыі і міжкультурных камунікацый Станіслаў Чаропка, намеснік дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Таццяна. Пачынак, загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі Мікалай Мязга. Яны адзначылі значнасць падзей восені 1939 г. для працэсу фарміравання беларускай дзяржавы, ролю Дня нацыянальнага адзінства як фактару ўмацавання нацыянальнай еднасці беларусаў.