Удзел у семінары з настаўнікамі.
15 мая 2025 г. адбыўся Рэспубліканскі семінар настаўнікаў гісторыі «Асаблівасці выкладання вучэбнага прадмета “Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі”». Яго арганізатарам выступіла Акадэмія адукацыі. У ходзе семінара разглядаліся асаблівасці выкладання названай вучэбнай дысцыпліны. У прыватнасці, абмяркоўваўся змест вучэбнага дапаможніка для 11 класа “Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі”. Як адзін з членаў аўтарскага калектыву, які працуе над дадзеным навучальным дапаможнікам, перад удзельнікамі семінара выступіў загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Мікалай Мязга. Ён раскрыў важнейшыя аспекты вучэбнага матэрыялу шэрагу параграфаў новага навучальнага дапаможніка, прадставіў бачанне сучаснай гістарычнай навукай некаторых гістарычных падзей і працэсаў, якія знайшлі адлюстраванне ў дапаможніку.