Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі: вынікі і перспектыва супрацоўніцтва
8 снежня 2024 г. спаўняецца 25 гадоў с моманту падпісання дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. З названай юбілейнай датай звязана правядзенне на факультэце гісторыі і міжкультурных камунікацый круглага стала “Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі: вынікі і перспектыва супрацоўніцтва”. Яго арганізатарам выступіла кафедра ўсеагульнай гісторыі. Удзел у працы круглага стала прынялі выкладчыкі і студэнты факультэта. У выступленнях было адзначана, што стварэнне Саюзнай дзяржавы забяспечыла актыўнае развіццё інтэграцыйных працэсаў у розных сферах. Расія і Беларусь рухаюцца па шляху фарміравання адзінай эканамічнай прасторы. Эфектыўна рэалізоўваюцца 28 саюзных праграм, якія вызначаюць стратэгічныя напрамкі эканамічнага супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы. Для грамадзян дзвюх краін забяспечваюцца роўныя правы, створана адзіная сістэма сацыяльных гарантый. Таксама ў рамках круглага стала былі разгледжаны міжнародныя аспекты стварэння і функцыянавання Саюзнай дзяржавы. Беларусь і Расія цесна каардынуюць знешнюю і абарончую палітыку, сумесна адстойваюць свае інтарэсы на міжнароднай арэне.