Падзвіжнік духоўнага служэння і асветы
3 снежня 2024 г. кафедрай усеагульнай гісторыі ГДУ імя Францыска Скарыны быў праведзены “круглы стол”, прысвечаны 200-годдзю выданання І. І. Грыгаровічам “Беларускага архіва старажытных грамат”. Удзельнікі пасяджэння прасачылі яго жыццёвы шлях, які ўвабраў у сябе як духоўнае служэнне, так і актыўную працу па вывучэнню гістарычнай спадчыны Беларусі. У 1824 г. І. І. Грыгаровіч на сродкі М. П. Румянцава выдаў “Беларускі архіў старажытных грамат” – першы археаграфічны зборнік, прысвечаны выключна Беларусі. У выступленнях удзельнікаў “круглага стала” адзначалася ўнікальнасць названага выдання. Яно ўключала 57 дакументаў, якія з’яўляюцца каштоўнымі крыніцамі па гісторыі Беларусі ХVІ XVIII стст. І. І. Грыгаровіч паспеў выдаць толькі першую частку сабраных ім грамат. У цяперашні час вырашаецца пытанні аб выданні другой часткі. Протаіерэй І. І. Грыгаровіч адыграў актыўную ролі ў будаўніцтва Петрапаўлаўскага сабора ў Гомелі, асвяціў яго ў час афіцыйнага адкрыцця ў 1824 г.