Да Дня народнага адзінства.
12 верасня 2023 г. у аграгарадку Ленін Жыткавічскага раёна адбылася серыя мерапрыемстваў, прысвечаных Дню народнага адзінства. На іх прысутнічалі прадстаўнікі ўсіх раёнаў Гомельскай вобласці і г. Гомеля. Дадзены населены пункт быў адным з першых у Заходняй Беларусі, у які ўступіла Чырвоная Армія ў час вызваленчага паходу ў верасні 1939 г. У аг. Ленін адбылося ўрачыстае адкрыццё памятнага знака, які прысвечаны ўз’яднанню Заходняй Беларусі з БССР. Удзельнікі мерапрыемства пасадзілі дрэвы ў скверы “Народнага адзінства”. Таксама працавала дыялогавая пляцоўка. Сярод ўдзельнікаў мерапрыемстваў у аг. Ленін быў загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі М.М. Мязга. На дыялогавай пляцоўцы, дзе абмяркоўвалася значэнне падзей восені 1939 г. у гісторыі Беларусі і для яе сучаснага развіцця, ён выступаў адным з экспертаў.