Да Дня незалежнасці Беларусі
3 ліпеня адзначаецца галоўнае дзяржаўнае свята нашай краіны – Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі). Усталяванне гэтага свята звязана з датай вызвалення Беларусі з-пад акупацыі нацысцкай Германіі. У сувязі з набліжаючымся святам на факультэце гісторыі і міжкультурных камунікацый была праведзена рэгіянальная навукова-практычная канферэнцыя «3 ліпеня 1944 года ў гісторыі беларускага народа і беларускай дзяржаўнасці». У дакладах, якія былі прадстаўлены ўдзельнікамі канферэнцыі, асноўная ўвага была звернута на падзеі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі. Гэта цалкам абгрунтавана, бо вызваленне нашай краіны з-пад нацысцкай акупацыі стала важнейшай перадумовай для далейшага развіцця беларускай дзяржаўнасці і дасягнення Беларуссю статуса суверэннай дзяржавы.
У ходзе канферэнцыі свае даклады прадставілі як выкладчыкі, так і студэнты. Былі разгледжаны пытанні ваенных дзеянняў на тэрыторыі Беларусі, разгортвання партызанскага і падпольнага руху, нацысцкай палітыкі генацыду, удзелу БССР у стварэнні ААН. У некалькіх дакладах былі прасочаны этапы станаўлення беларускай дзяржаўнасці. Адзначым не толькі навуковы змест канферэнцыі, але і яе значэнне ў плане патрыятычнага выхавання студэнтаў.