Ліцэісты на факультэце гісторыі і міжкультурных камунікацый

28 сакавіка 2023 г. факультэт гісторыі і міжкультурных камунікацый наведала група навучэнцаў Рэчыцкага раённага ліцэя. З факультэтам студэнтаў пазнаёміў загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі М. М. Мязга. Ён паведаміў пра спецыяльнасці, па якіх вядзецца на факультэце падрыхтоўка спецыялістаў. Навучэнцы даведаліся аб матэрыяльнай базе факультэта, арганізацыі адукацыйнага працэсу, навукова-даследчай працы студэнтаў.