Патрыятычнае выхаванне моладзі

22 сакавіка 2023 г. на факультэце гісторыі і міжкультурных камунікацый адбылася рэгіянальная навукова-практычная канферэнцыя «Патрыятычнае выхаванне моладзі». Яе асноўным арганізатарам выступіла кафедра ўсеагульнай гісторыі. Канферэнцыя была прымеркаваная да 80-й гадавіны трагедыі ў Хатыні. У працы канферэнцыі прынялі ўдзел даследчыкі нашага ўніверсітэта, Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту, Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі, Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, а таксама педагогі сярэдніх навучальных устаноў Гомеля і Гомельскай вобласці. У адкрыцці канферэнцыі і яе працы прынялі ўдзел прарэктар па выхаваўчай рабоце Дзмітрый Аляксандравіч Хадановіч, прарэктар па бяспецы, рэжыму і кадрах Аркадзь Міхайлавіч Куксо. На пленарным пасяджэнні былі заслуханы даклады дэкана факультэта гісторыі і міжкультурных камунікацый Станіслава Аляксандравіча Чаропкі, выкладчыкаў факультэта Паўла Леанідавіча Ждановіча і Сяргея Барысавіча Жыхарава, студэнтаў Вікторыі Рудзенка і Данііла Валошкі.