Супрацоўніцтва з ліцэем МНС.
24 лютага 2023 г. у Спецыялізаваным ліцэі пры Універсітэце грамадянскай абароны праходзіла V Адкрытая ліцэйская канферэнцыя “Беражы гонар з маладосці”, прысвечаная кадэцкаму руху. На канферэнцыі былі прадстаўлены кадэцкія вучылішчы і ліцэі з усіх абласцей Беларусі. У рамках секцыі “Гісторыя і геаграфія кадэцкіх вучылішчаў” былі прадстаўлены даклады, прысвечаныя гісторыі кадэцкага руху ад моманту яго зараджэння да сучаснасці. Старшынёй журы ў секцыі працаваў загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі М. М. Мязга. Тры даклады на секцыі былі вызначаны журы як лепшыя, іх аўтары атрымалі дыпломы і прызы. Адбыўся абмен думкамі з ліцэістамі і кадэтамі па актуальных пытаннях гісторыі.