Да 85-годдзя Гомельскай вобласці.

Да 85-годдзя Гомельскай вобласці.

25 студзеня ў 12:00 у эфіры тэлеканала БТ4 выйшаў чарговы выпуск праграмы “Мнение”. Сярод яе ўдзельнікаў быў загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі М. М. Мязга. У ходзе перадачы гаворка ішла пра важнейшыя гістарычныя падзеі, якія адбываліся на тэрыторыі сучаснай Гомельскай вобоасці. Наша вобласць заўсёды займала значнае месца ў беларускай гісторыі, пачынаючы ад першых дзяржаўных утварэнняў на тэрыторыі Беларусі і да сённешняга дня. Таксама гаворка ішла пра ўклад тых людзей, чыя біяграфія звязана з Гомельшчынай, гісторыю і культуру Беларусі, Расіі, Савецкага Саюза.

https://www.youtube.com/watch?v=CtFsqsVdE88&list=PLTypbPuhMG-jAsG29NG36V47alxWc04qx&index=10