100-годдзе ўтварэння СССР: сучасныя інтэрпрэтацыі гістарычнага фенамена
15 снежня 2022 г. у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя “Савецкі вопыт: поглад з XXI ст.” У ёй прынялі ўдзел больш за 60 навукоўцаў з Беларусі і Расіі. У час працы канферэнцыі былі разгледжаны актуальныя пытанні савецкага мінулага, яго ролі ў развіцці нашай краіны. Удзельнікамі канфереэнцыі былі агучаны новыя падыходы і канцэпцыя, прымяненне якіх дазваляе па-новаму асэнсаваць гісторыю Савецкага Саюза як шматнацыянальнай дзяржавы, яго месца ў гісторыі Беларусі і Расіі з пункту гледжання пераемнасці і перарывістасці гістарычных працэсаў. Факультэт гісторыі і міжкультурных камунікацый ГДУ імя Ф. Скарыны на канферэнцыі быў прадстаўлены дацэнтам кафедры ўсеагульнай гісторыі Аленай Дуброўка, прафесарам Рыгорам Лазько, загадчыкам кафедры ўсеагульнай гісторыі Мікалаем Мязгой і дацэнтам кафедры гісторыі Беларусі Міхаілам Старавойтавым.