Прадстаўнікі факультэта гісторыі і міжкультурных камунікацый ГДУ імя Ф. Скарыны ў Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту.
15 верасня 2022 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту прайшла раённая дыялогавая пляцоўка "Беларусь адзіная", прысвечаная Дню народнага адзінства. Да ўдзелу ў ёй быў запрошаны загадчык кафедры ўсеагульгнай гісторыі М. М. Мязга. Ён расказаў тым, хто сабраўся на “пляцоўцы” аб гістарычных каранях Дня народнага адзінства, адказаў на пытанні, якія датычыліся гістарычных падзей, што прывялі да ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР.