Гомельскі абласны музей ваеннай славы

21 лютага 2022 г. студэнты групы ЛЗ-13 разам з загадчыкам кафедры ўсеагульнай гісторыі М. М. Мязгой наведалі Гомельскі абласны музей ваеннай славы. Экскурсія мела на мэце паглыбіць веды студэнтаў па вучэбнай дысцыпліне “Беларусь у міжнародных адносінах навейшага часу”. У час наведвання музея студэнты атрымалі магчымасць пазнаёміцца з экспанатамі, якія наглядна ілюструюць шэрах падзей у гісторыі Беларусі. Гэта Першая сусветная вайна на тэрыторыі Беларусі, Польска-савецкая вайна 1919–1920 гг., Вялікая Айчынная вайна. У час мерапрыемства студэнты атрымалі ўяўленне аб адным з магчымых напрамкаў практычнага выкарыстання атрыманых ведаў – правядзенне экскурсій, у час якіх гаворка ідзе аб гістарычным мінулым Беларусі.