Гісторыкі на рэспубліканскім тэлебачанні
20 кастрычніка выйшаў у эфір на рэспубліканскім канале Беларусь-3 чарговы выпуск тэлевіктарыны “Сваімі словамі”, якае дазваляе праверыць свае веды ў роднай мове, культуры і гісторыі. Удзельнікамі тэлевіктарыны сталі выкладчыкі дзвюх кафедр факультэта гісторыі і межкультурных камунікацый – кафедры усеагульнай гісторыі (А. Дуброўка) і кафедры філасофіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін (С. Верамееў, А. Паўлавец, М. Арцюшка), – а групу падтрымкі ў студыі забяспечылі студэнты гэтага факультэта. Падчас займальнай гульні каманды адказвалі на цікавыя пытанні на веданне беларускай мовы, літаратуры, гісторыі і мастацтва.
Тэлевіктарына дазволіла не толькі атрымаць цікавы новы вопыт удзелу ў здымках тэлешоу выкладчыкам і студэнтам, з карысцю правесці вольны час, адкрываючы для аудыторыі (а час ад часу і для сябе) скарбы роднай мовы, але і прадставіць наш універсітэт на належным узроўні перад тэлегледачамі нашай краіны.