Круглы стол "1941 год у лёсе беларускага народа"
22 чэрвеня 2021 г. споўнiлася 80 гадоў з пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Да гэтай даты быў прымеркаваны круглы стол “1941 г. у лёсе беларускага народа (да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны)”, які быў падрыхтаваны кафедрай усеагульнай гісторыі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. У рабоце круглага стала прынялі ўдзел выкладчыкі і студэнты гістарычнага факультэта. Згодна праграме было заслухана шэсць дакладаў. У іх закраналіся розныя аспекты тых трагічных падзей. Дацэнт А. М. Дуброўка ў сваім выступленні спынілася на праблеме фарміравання перадумоў Другой сусветнай вайны. Дацэнт А. М. Бабкоў раскрыў злачынную сутнасць ідэалогіі нацыянал-сацыялізму, а дацэнт С. А. Чаропка паказаў як яна рэалізоўвался на практыцы ў рамках германскай акупацыйнай палітыкі на тэрыторыі Беларусі. Прафесар Р. Р. Лазько звярнуўся да пытання ацэнкі характару Вялікай Айчыннай вайны, якая была дадзена тагачасным кіраўніком СССР І. Сталіным. У дакладзе прафесара М. М. Мязгі была паказана роля баявых дзеянняў на гомельскім напрамку летам 1941 г. у зрыве плана “Барбароса”. Даклады, праблематыка якіх вызначалася высокай ступенню актуальнасці, выклікалі шмат пытанняў у прысутных. Адбылася кваліфікаваная навуковая дыскусія. Разам з навуковым аспектам, круглы стол меў і важнае выхаваўчае значэнне. Студэнты, якія ў ім ўдзельнічалі, змаглі пашырыць свае ўяўленні аб злачыннай сутнасці нацызму і подзвігу беларускага народа ў час Вялікай Айчыннай вайны. Ад Рускага дома ў Гомелі ўдзельнікі круглага стала атрымалі ў падарунак кнігі, прысвечаныя гісторыі Вялікай Айчынай вайны.