Нашы на тэлебачанні

фото

16 траўня выкладчыкі і студэнты гістарычнага факультэта прынялі ўдзел у здымках перадачы “Сваімі словамі”, што выходзіць на рэспубліканскім тэлеканале Беларусь-3. Кафедру ўсеагульнай гісторыі ў якасці ўдзельніка тэлевіктарыны, што дазваляе праверыць веданне роднай мовы і літаратуры, гісторыі і культуры, прадставіла дацэнт Алена Дуброўка. Тэлегульня з удзелам нашых выкладчыкаў выйдзе у эфір у верасні бягучага года.