Міжнародная навуковая канферэнцыя «Этапы фарміравання беларускай дзяржаўнасці (да 100-годдзя ўваходжання Гомеля ў склад БССР)»

У Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны 19–20 лістапада 2026 г. прайшла Міжнародная навуковая канферэнцыя «Этапы фарміравання беларускай дзяржаўнасці (да 100-годдзя ўваходжання Гомеля ў склад БССР)». Навуковы форум прымеркаваны да важнай падзеі ў гісторыі Гомельшчыны: 100 гадоў таму ў снежні 2026 г. Гомельскі і Рэчыцкі паветы былі ўключаны ў склад БССР. Тым самым завяршыўся працэс вяртання этнічных усходнебеларускіх земляў у склад Савецкай Беларусі. У канферэнцыі бяруць удзел звыш трыццаці вучоных з вядучых навуковых цэнтраў Беларусі і шэрага універсітэтаў Расіі, у тым ліку сем дактароў навук. У прадстаўленых дакладах асвятляюцца складаныя працэсы фармавання беларускай дзяржаўнасці на розных яе этапах. 1 студзеня 1919 года была абвяшчэння Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусь у складзе пяці губерняў: Гродзенскай, Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай і Смаленскай. Аднак ва ўмовах грамадзянскай вайны ў Расіі і польска-савецкай вайны кіраўніцтва Савецкай Расіі палічыла мэтазгодным перадаць Віцебскую, Магілёўскую і Смаленскую губерні ў склад РСФСР, баючыся іх захопу Польшчай. Пасля заключэння 18 сакавіка 1921 г. Рыжскага міру паміж савецкімі рэспублікамі і Польшчай кіраўніцтва Савецкай Беларусі пачынае прыкладаць вялікія намаганні, каб дабіцца вяртання этнічных беларускіх тэрыторый на ўсходзе ў яе склад.

У 1924 г. адбылося вяртанне Віцебшчыны і Магілёўшчыны ў склад БССР. Завяршыўся працэс уваходжання ўсходніх беларускіх зямель у склад БССР перадачай ёй Гомельскага і Рэчыцкага паветаў у снежні 1926 г. Гэта падзея, якая адбылася 100 гадоў таму, звязала лёс Гомеля і нашай вобласці з гісторыяй БССР. Павелічэнне тэрыторыі Савецкай Беларусі, якое адбылося, было важным для развіцця нашай нацыянальнай дзяржаўнасці.