«Школа для нацыі: роля сістэмы адукацыі ў фарміраванні нацыянальнай ідэнтычнасці»
20 кастрычніка 2026 г. у Інстытуце славяназнаўства Расійскай акадэміі навук прайшла Міжнародная навуковая канферэнцыя «Школа для нацыі: роля сістэмы адукацыі ў фарміраванні нацыянальнай ідэнтычнасці». Гэта шостая канферэнцыя ў цыкле навуковых мерапрыемстваў Інстытута пад агульнай назвай «Беларусь і Украіна: людзі і ідэі». У ходзе канферэнцыі былі заслуханы даклады, прысвечаныя развіццю адукацыі ў шэрагу краін у розныя гістарычныя эпохі. Была паказана роля сістэмы адукацыі, перш за ўсё гістарычнай, у фарміраванні нацыянальнай ідэнтычнасці. Удзел у канферэнцыі прыняў і загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі ГДУ імя Ф. Скарыны прафесар Мікалай Мязга. Ён прадставіў даклад «Фарміраванне гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне ў школьных падручніках Рэспублікі Белаурсь».












