Да 80-годдзя Вялікай Перамогі.
25–26 красавіка 2025 г. на факультэце гісторыі і міжкультурных камунікацый Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «ад Версаля да Патсдама: Другая сусветная і Вялікая Айчынная вайны ў кантэксце эвалюцыі міжнародных адносін (да 80-годдзя Вялікай Перамогі)».
У ёй прынялі ўдзел звыш 30 спецыялістаў-гісторыкаў з Беларусі і Расіі, у тым ліку 10 дактароў гістарычных навук. Яны прадстаўляюць Інстытут гісторыі НАН Беларусі, Інстытут усеагульнай гісторыі РАН, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М.В. Ламаносава і іншыя навуковыя і адукацыйныя цэнтры Беларусі і Расіі.
У ходзе канферэнцыі абмяркоўваліся праблемы ўзнікнення Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, эвалюцыі міжнародных адносін у ходзе і ў выніку гэтых войнаў, ваенна-палітычныя падзеі на тэрыторыі Беларусі. Па выніках канферэнцыі будзе выдадзены зборнік навуковых артыкулаў яе ўдзельнікаў, у якіх знойдуць адлюстраванне многія актуальныя пытанні гісторыі Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў.