Удзел у навуковай канферэнцыі да 80-годдзя Вялікай Перамогі.
18 красавіка 2025 г. у Беларускім дзяржаўным універсітэце праходзіла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Памяць аб Вялікай Перамозе ў сучасным гістарычным дыскурсе». Свае даклады на канферэнцыі прадставілі каля ста буйных спецыялістаў па гісторыі Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, гісторыі міжнародных адносін з Беларусі і Расіі. У канферэнцыі прынялі ўдзел і выкладчыкі кафедры ўсеагульнай гісторыі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны дацэнт Алена Дуброўка і прафесар Мікалай Мязга. Яны прадставілі даклады адпаведна на секцыйным і пленарным пасяджэннях канферэнцыі, у якіх разгледзелі шэраг аспектаў эвалюцыі Версальскай сістэмы міжнародных адносін у кантэксце ўзнікнення Другой сусветнай вайны.