Круглы стол “Хатынь – боль беларускага народа”
22.03.2021 года ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны адбыўся круглы стол “Хатынь – боль беларускага народа”. Удзельнікамі круглага стала сталі студэнты, магістранты і выкладчыкі ўніверсітэта, а таксама вучні сярэдняй школы №37 г.Гомеля. У арганізацыі і правядзенні круглага стала актыўны ўдзел прыняла кафедра ўсеагульнай гісторыі. З дакладамі выступілі дацэнты кафедры А. М. Бабкоў і Д. М. Талочка. Яны ахарактарызавалі ідэалогію нацынал-сацыялізму і нацысцкі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі, паказалі іх злачынную сутнасць.