Дзень народнага адзінства: гістарычныя вытокі
17 верасня ў нашай краіне адзначаецца дзяржаўнае свята Дзень народнага адзінства. Да гэтай падзеі быў прымеркаваны круглы стол “Беларусь адзіная”, які адбыўся на факультэце гісторыі і міжкультурных камунікацый. Яго арганізатарам выступіла кафедра ўсеагульнай гісторыі. У ходзе працы круглага стала былі паказаны грунтоўныя гістарычныя карані Дня народнага адзінства. Гэтае свята звязана з працяглай барацьбой беларускага народа за сваю суверэнную дзяржаўнасць. Восенню 1939 г. у выніку ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР усе беларускія этнічныя землі аказаліся аб’яднанымі ў адной дзяржаве.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў круглага стала звярнуліся прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце ГДУ імя Ф. Скарыны к. ф.-м. н. дацэнт Д. А. Хадановіч, дэкан факультэта гісторыі і міжкультурных камунікацый к. г. н. дацэнт С. А. Чаропка. Свае паведамленні, прысвечаныя актуальным пытанням, звязаным з уз’яднаннем Заходняй Беларусі з БССР, прадставілі загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі д. г. н. прафесар М. М. Мязга, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, к. г. н. дацэнт М. І. Старавойтаў, дацэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі к. г. н. дацэнт Д. М. Талочка.