Памяці А. А. Грамыкі.

28 чэрвеня 2024 года разам з прадстаўнікамі ўлад вобласці, грамадскіх арганізацый удзельнікі I Грамыкінскіх чытанняў усклалі кветкі да помніка А. А. Грамыкі ў Гомелі. Урачыстае мерапрыемства было прымеркавана да 115-й гадавіны з дня нараджэння выдатнага савецкага дыпламата. З прамовамі выступілі ўнук нашага знакамітага земляка дырэктар Інстытута Еўропы РАН Ал. Ан. Грамыка, намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Д. В. Алейнікаў. Сярод тых, хто ўшанаваў памяць А. А. Грамыкі, былі і выкладчыкі кафедры ўсеагульнай гісторыі ГДУ імя Ф. Скарыны.