Прафарыентацыйная сустрэча з ліцэістамі
У рамках мерапрыемстваў, якія прымеркаваныя да Дня беларускай навукі, загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі М. М. Мязга правёў анлайн сустрэчу з навуэнцамі Рэчыцкага раённага ліцэя. У ходзе гутаркі ліцэісты даведаліся аб ролі навукі ў сучасным грамадстве, пра дзейнасць беларускіх навукоўцаў, у прыватнасці, пра навуковыя школы, якія працуюць у Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны. Перад навучэнцамі былі акрэслены перспектывы заняцца навуковымі даследаваннямі ўжо ў студэнцкія гады.