Экскурсія ў архіў
12 мая 2022 года пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры ўсеагульнай гісторыі М. М. Мязгі адбылася экскурсія студэнтаў групы ГЗ-31 факультэта гісторыі і міжкультурных камунікацый ГДУ імя Францыска Скарыны ва ўстанову "Дзяржаўны архіў грамадскіх аб'яднанняў Гомельскай вобласці". У ходзе мерапрыемства студэнты атрымалі інфармацыю аб змесце фондаў архіва. Супрацоўнікі чытальнай залы распавялі аб методыцы пошуку патрэбных дакументаў у архіве, працы з каталогамі. Асаблівая ўвага ў ходзе экскурсіі была нададзена матэрыялах архіва па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Студэнтам быў прадстаўлены шэраг архіўных дакументаў, якія пацвярджаюць факты знішчэння насельніцтва Гомельшчыны ў перыяд нямецкай акупацыі. Для студэнтаў была праведзена аглядная экскурсія па архівасховішчы. Мерапрыемства мела важнае значэнне для фарміравання прафесійных навыкаў гісторыкаў і патрыятычнага выхавання.