Удзельнікі заключнага этапа алімпіяды па гісторыі на факультэце гісторыі і міжкультурных камунікацый.

З 20 па 25 сакавіка 2023 г. праходзіў чарговы этап падрыхтоўкі каманды Гомельскай вобласці да ўдзелу ў заключным этапе прадметнай алімпіяды сярод школьнікаў па гісторыі Беларусі і ўсеагульнай гісторыі. Заняткі з удзельнікамі алімпіяды адбываліся і на базе факультэта гісторыі і міжкультурных камунікацый. Трэніроўкі, нацэленыя на авалоданне школьнікамі навыкамі выканання заданняў у рамках алімпіяды праводзілі выкладчыкі кафедры ўсеагульнай гісторыі М. М. Мязга і С. А. Чаропка. Падрыхтоўка да алімпіяды спалучалася з прафарыентацыйнай работай. Удзельнікі абласной каманды па гісторыі азнаёміліся са спецыяльнасцямі, па якіх на факультэце гісторыі і міжкультурных камунікацый навучаюцца студэнты, з матэрыяльнай базай факультэта, арганізацыяй адукацыйнага працэсу, навукова-даследчай працы студэнтаў.