Сустрэча з супрацоўнікамі філіяла белдзяржстраха па Гомельскай вобласці.
17 верасня ў Беларусі будзе чарговы раз адзначацца дзяржаўнае свята Дзень народнага адзінства. Да гэтай даты праводзіцца ў нашай краіне шэраг мерапрыемстваў, у тым ліку і ў працоўных калектывах. 11 верасня адбылася сустрэча з супрацорўнікамі філіяла белдзяржстраха па Гомельскай вобласці загадчыка кафедры ўсеагульнай гісторыі М. М. Мязгі. У час сустрэчы гаворка ішла аб гістарычных каранях самага маладога дзяржаўнага свята нашай краіны, аб значэнні падзей восені 1939 г. у гісторыі Беларусі, у працэсе фарміравання беларускай дзяржаўнасці. Было адзначана, што аб’яднанне беларусаў у межах адной краіны, дасягненне адзінства беларускага народа, якое адбылося ў выніку аб’яднання Заходняй Беларусі з БССР, стала важнейшай перадумовай на шляху да фарміравання незалежнай беларускай дзяржавы.