Ад 22 чэрвеня 1941 г. да 9 мая 1945 г.
11 мая 2023 г. на факультэце гісторыі і міжкультурных камунікацый ГДУ імя Ф. Скарыны прайшла навукова-практычная канферэнцыя “Ад 22 чэрвеня 1941 г. да 9 мая 1945 г.: актуальныя праблемы вывучэння і выкладання гісторыі Вялікай Айчыннай вайны”, арганізаваная кафедрай усеагульнай гісторыі. Удзел у канферэнцыі прынялі навукоўцы шэрагу ўніверсітэтаў Беларусі, супрацоўнікі музееў, настаўнікі. Некалькі дакладаў прадставілі студэнты. Адметнасць канферэнцыі заключалася ў тым, што на ёй разглядаліся не толькі ўласна навуковыя праблемы, але былі абмеркаваны і пытанні выкладання гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У заслуханых дакладах разгледжаны гістарычныя працэсы, якія прывялі да ўзнікнення Другой сусветнай вайны, адлюстравана роля Гомельшчыны ў зрыве плана “Барбароса” і паказана значэнне гомельскага напрамку ў час вызвалення Беларусі восенню 1943 – летам 1944 гг. Характарызаваўся партызанскі і падпольны рух у нашым рэгіёне, нацысцкі акупацыйны рэжым. Тэматыка і змест заслуханых дакладаў дазваляе гаварыць не толькі пра навуковы і адукацыйны, але і пра выхаваўчы змест канферэнцыі.