Дзень народнага адзінства: гістарычныя вытокі.

З 2021 г. у нашай краіне адзначаецца дзяржаўнае свята Дзень народнага адзінства. Яно прымеркавана да ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР восенню 1939 г. і мае ў сваёй аснове глыбокія гістарычныя карані. Гістарычны кантэкст Дня народнага адзінства, значэнне тых падзей для беларускага народа разгледзеле ўдзельнікі круглага стала, які адбыўся на факультэце гісторыі і міжкультурных камунікацый 16 верасня 2025 г. Ён быў арганізаваны кафедрай усеагульнай гісторыі. У паведамляеннях, з якімі выступілі загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі прафесар М. М. Мязга, дацэнты А. М. Дуброўка і Д. М. Талочка, старшы выкладчык А.П.Шыляеў былі акрэслены розныя аспекты гісторыі Заходняй Беларусі ад яе ўключэння ў склад Польскай дзяржавы ў 1921 г. да ўз’яднання з БССР восенню 1939 г. Рыжскі мірны дагавор 1921 г. правёў граніцу паміж Польшчай і савецкімі рэспублікамі такім чынам, что каля паловы этнічных земляў Беларусі апынулася ў складзе Польскай дзяржавы. Цэнтральным элементам палітыкі Варшыва на тэрыторыі Заходняй Беларусі стала палітыка асіміляцыі беларусаў. Аднак яны змаглі захаваць нацыянальную ідэнтычнасць. Гэта стала важнейшай перадумовай захавання адзінства беларускай нацыі, нягледзячы на праведзеныя ў Рызе граніцы. Пасля 18 гадоў раз’яднання беларускі народ у 1939 г. дасягнуў адзінства ў складзе Савецкай Беларусі. Гэтая падзея стала ў многім вызначальнай для станаўлення суверэннай Беларускай дзяржавы.