Сустрэча, прысвечаная Дню Перамогі.

26 красавіка 2025 г. пры ўдзеле Галоўнага ўпраўлення юстыцыі і Камітэта ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама было арганізавана мерапрыемства, прысвечанае 80-годдзю Перамогі народаў СССР у Вялікай Айчыннай вайне. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі ўладных структур, работнікі архіваў Гомельскай вобласці, грамадскіх аб'яднанняў, якія працуюць у рэгіёне. На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны, значэннем Вялікай Перамогі, адзначалася важнасць трансляцыі дакладнай інфармацыі пра вайну і захавання гістарычнай памяці пра яе ў беларускім грамадстве. Работнікі архіваў прадставілі дакументы, якія характарызуюць падзеі Вялікай Айчыннай вайны на Гомельшчыне. У ліку ўдзельнікаў мерапрыемства быў загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі, старшыня грамадскага аб'яднання Абаронцы памяці і праўды аб Вялікай Айчыннай вайне Мікалай Мязга. У сваім паведамленні ён падзяліўся з прысутнымі інфармацыяй, якая раскрывае шэраг важных аспектаў ходу баявых дзеянняў на тэрыторыі сучаснай Гомельскай вобласці як падчас абарончых, так і наступальных баёў Чырвонай Арміі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

https://newsgomel.by/news/society/v-gomele-sostoyalsya-kruglyy-stol-arkhivistov-i-obshchestvennikov_190462.html