У КАЛІНІНГРАДЗЕ ПРАХОДЗІЦЬ ДРУГІ ФОРУМ САЮЗНАЙ ДЗЯРЖАВЫ «РАСІЯ І БЕЛАРУСЬ: АГУЛЬНАЯ ГІСТОРЫЯ, АГУЛЬНЫ ЛЁС»
Галоўнай пляцоўкай ІІ Форума «Расія і Беларусь: агульная гісторыя, агульны лёс» у 2024 годзе стаў Балтыйскі федэральны ўніверсітэт ім. Імануіла Канта ў Калінінградзе. Мерапрыемства праходзіць пры падтрымцы Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы. У рабоце форуме ў складзе беларускай дэлегацыі прымае ўдзел дэкан факультэта гісторыі і міжкультурных камунікацый С.А. Чаропка, які выступіў з дакладам «Папулярызацыя ваеннай гісторыі Беларусі і Расіі як фактар захавання гістарычнай памяці». Ключавой задачай форума выступае садзянне захаванню агульнай гістарычнай памяці Беларусі і Расіі, наданне новага імпульсу сумеснай рабоце па супрацьдзеянню спробам фальсіфікацыі гісторыі і перагляду вынікаў Другой Сусветнай вайны.
На форуме гісторыкі, прадстаўнікі экспертнай супольнасці дзвюх краін і інтэграцыйных структур абмяркуюць ключавыя напрамкі беларуска- расійскага супрацоўніцтва ў галіне агульнай гістарычнай спадчыны. Асаблівае месца на парадку дня форуму займаюць мерапрыемствы адукацыйнай сферы, у рамках якіх педагогі дзвюх краін падзеляцца вопытам у рэалізацыі праектаў патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання моладзі.