Захаванне гістарычнай памяці
22 сакавіка 2023 г. у Гомельскай абласной бібліятэцы адбылася інфармацыйная сустрэча «Захаванне гістарычнай памяці аб генацыдзе народаў Беларусі», прымеркаваная да Дня памяці ахвяр Хатынскай трагедыі. Інфармацыю пра палітыку генацыду ў дачыненні да беларусаў, яўрэйскага насельніцтва і народа рома прадставілі аўдыторыі мастацкі кіраўнік Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Алена Госцева, камісар па Халакосце Міжнароднага ромскага саюза, віцэ-кіраўнік Беларускай цыганскай дыяспары Артур Гоманаў, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт, загадчык аддзела глабалізацыі, рэгіяналізацыі і сацыякультурнага супрацоўніцтва Інстытута філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Наталля Кутузава. У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты і выкладчыкі факультэта гісторыі і міжкультурных камунікацый ГДУ імя Ф. Скарыны, у тым ліку загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі Мікалай Мязга.