Лекцыя выкладчыка Мінскай духоўнай акадэміі і семінарыі
12 мая 2022 г. у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 1030-годдзю праваслаўя на беларускіх землях, кафедрай хрысціянскай культуры, якая дзейнічае пры кафедры ўсеагульнай гісторыі, была арганізавана адукацыйная лекцыя “Жыціе святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай, у святле адкрытых архіўных дадзеных” Лектарам выступіў выкладчык Мінскай духоўнай акадэміі і семінарыі, кандыдат багаслоўя, протадыякан Павел Бубноў. З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся арцыбіскуп Гомельскі і Жлобінскі Стэфан. У ходзе лекцыі слухачы даведаліся аб жыцці праведнай Сафіі, яе духоўным подзвігу. Біяграфія княгіні Сафіі, як і гісторыя Слуцкага княства, выклікаюць дыскусіі сярод гісторыкаў. Лекцыя з’явілася ўкладам ў удакладненне шэрагу пытанняў, якія вылікаюць спрэчкі ў гістарыяграфіі. Яна мела і важнае выхаваўчае значэнне.