Чарговы вучэбна-метадычны дапаможнік з грыфам Міністэрства адукацыі падрыхтаваны на кафедры ўсеагульнай гісторыі.
У выдавецтве “Народная асвета” выдадзены вучэбна-метадычны дапаможнік “Гісторыя паўднёвых і заходніх славян (1914–2018)”, які быў падрыхтаваны загадчыкам кафедры ўсеагульнай гісторыі ГДУ імя Ф. Скарыны М. М. Мязгой і дацэнтам кафедры гісторыі і грамадазнаўчых дысцыплін МзДПУ імя І. П. Шамякіна Л. У. Гаўрылавец. Ён атрымаў грыф Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і дапушчаны ў якасці вучэбнага дапаможніка для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па спецыяльнасцях “Гісторыя”, “Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны”.
Дадзенае выданне з’яўляецца першым айчынным дапаможнікам па гісторыі навейшага часу паўднёвых і заходніх славян, матэрыял якога ахоплівае ўвесь азначаны гістарычны перыяд. Гэта адно з нешматлікіх выданняў па ўсеагульнай гісторыі для ўстаноў вышэйшай адукацыі, выдадзенае на беларускай мове.