17 сентября - День народного единства (1)
У гэтым годзе ў Рэспубліцы Беларусь упершыню адзначаецца Дзень народнага адзінства. 17 верасня 2021 г. з удзелам выкладчыкаў кафедры ўсеагульнай гісторыі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэтат імя Ф. Скарыны адбыўся круглы стол “Мы разам (Да Дня народнага адзінства)”. Яго арганізатарамі выступілі Гомельскі абласны выканаўчы камітэт, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны, Гомельскі абласны музей ваеннай славы. У час працы кругла стала выкладчыкамі гістарычнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны Р. Р. Лазько, М. М. Мязгой, Д. М. Талочка, супрацоўнікамі музея былі прадстаўлены даклады, у якіх разглядаліся пытанні падзелу Беларусі ў выніку Рыжскага дагавора 1921 г., гісторыі беларускага нацыянальнага руху на тэрыторыі Заходняй Беларусі, міжнародныя ўмовы, якія ўплывалі на лёс беларускіх тэрыторый у перыяд ад Першай да Другой сусветнай вайны. Цэнтральнае месца ў выступленнях было адведзена тэме ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР восенню 1939 г. У працы круглага стала прынялі актыўны ўдзел студэнты гістарычнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны.